Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 дасягнула 6.264



Колькасць пацверджаных у Беларусі выпадкаў COVID-19 да 20 красавіка дасягнула 6.264, памёр 51 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

У Берасцейскай вобласці зарэгістравана 185 заражаных, у Віцебскай — 1.504, Гомельскай — 322, Гарадзенскай — 176, Менскай — 789, Магілёўскай — 265, у Менску — 3.023.

„Выпісаныя пасля выздараўлення 514 чалавек. У асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання маюць патрэбу 92 чалавекі. Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй”, — адзначаецца ў прэс-рэлізе Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць пацыентаў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, не названая.

Апошні раз дадзеныя па агульнай колькасці заражаных Міністэрства аховы здароўя давала 17 красавіка. „Па стане на раніцу 18 красавіка было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу 19 кастрычніка — 510, за апошнія суткі — 457”, — паведаміла ведамства сёння. Такім чынам, за трое сутак колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 вырасла на 1.485 (+31%).

У 25 лабараторыях краіны праведзена 102.556 тэстаў на каронавірусную інфекцыю. На гэтым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

belapan.by

Фота: МН