Колькасць пажараў павялічылася на 30% за лістапад
Сумныя вынікі лістапада. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што за апошні месяц восені колькасць пажараў павялічылася на 30%. Гэта напрамую звязваюць з актыўным пачаткам ацяпляльнага перыяду і ўзмацненнем халоднага надвор’я. Асаблівую ўвагу заклікаюць звяртаць грамадзянаў, якія выкарыстоўваюць печы.
Па словах былога супрацоўніка пінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях, самае важнае не даводзіць сітуацыю да перапальвання камінаў і печаў:
— Выконваем правілы пажарнай бяспекі. Ёсць асаблівасці палення печаў у зімовы перыяд. Ёсць пагроза ўзнікнення пажару. Печ не аддае цяпло адразу, таму печ спачатку прапальваецца невялікай колькасцю дроў. Проста працэс трошкі расцягваем па часе, каб ён быў даўжэйшым. І толькі праз гадзіну-дзве яна пачынае эфектыўна аддаваць цяпло.
За лістапад у краіне адбылося 435 пажараў на якіх загінулі 72 чалавекі, у тым ліку 2 дзяцей і 47 чалавек атрымалі рознай ступені траўмаванні.
Беларускае Радыё Рацыя