Колькасць пажараў у Берасці зменшылася



Звыш пяці дзясяткаў пажараў было зарэгістравана на тэрыторыі Берасця ад пачатку года. Гэта амаль на дзесяць менш, чым за такі ж перыяд у мінулым годзе.

Агулам загінула чатыры чалавекі, распавёў старшыня грамадскага аб’яднання „Добраахвотныя пажарныя” Аляксандр Саўчук:

– Тое, што колькасць пажараў паменшылася – гэта прыемна. Трэба сказаць, што на гэтую тэндэнцыю аказвае ўплыў не толькі праца пажарных, але і праца іншых структур дзяржавы, а таксама падвышэнне свядомасці нашых жыхароў. Перадусім гэта вынікі шматгадовай працы розных структур. На жаль нам ніколі не ўдасца поўнасцю выключыць узнікненне пажараў.

Паводле Аляксандра Саўчука, неабходна праводзіць больш адукацыйных мерапрыемстваў на тэму пажарнай бяспекі, працаваць у інфармацыйным накірунку.

Беларускае Радыё Рацыя