Колькасць студэнтаў у Беларусі плануюць скарачаць
У Беларусі прапануецца паступова зніжаць набор на навучанне ў вышэйшых навучальных установах. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Васіль Жарко пасля дакладу Лукашэнкі, – паведамляе БелТА.
Паводле Жарко, у краіне выпускнікоў ВНУ ўдвая больш, чым тых, хто закончыў навучанне ва ўстановах, якія даюць сярэднюю спецыяльную і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Віцэ-прэм’ер таксама заявіў пра неабходнасць правесці атэстацыю і праверыць на адпаведнасць патрабаванням усе ВНУ Беларусі. Цяпер у краіне 42 дзяржаўныя ВНУ і 9 прыватных. Паводле Васіля Жарко, для Беларусі – гэта зашмат.
