Колькасць удзельнікаў вулічных пратэстаў спадае?



„Пра гэта сведчыць статыстыка як праваабаронцаў, так і МУС. Аднак формы супраціўлення змяняюцца”, – зазначае берасцейскі краязнаўца Ігар Бараноўскі.

Ён назірае за акцыямі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў у родным горадзе ад іх самога пачатку:

– Бачна, што ўлада гатовая далей прэсаваць людзей, далей вышчымліваць актывістаў. У той жа час і моладзь не здаецца. На жаль сумна, што адбываецца змяншэнне пратэсту з-за гэтых рэпрэсій, але так ідзе пакуль што. Паглядзім, што будзе далей. Я думаю, што не мы, не ўлада не можам сказаць, што будзе далей. Ёсць прынцыповая пазіцыя моладзі, якая адважная, не хоча здавацца. Ну і ўлады пакуль выкарыстоўваюць сілы. Праяваў вырашэння сітуацыі проста мірным шляхам няма, але і супраціў будзе працягвацца.

Ад 9 жніўня ў Берасці як і па ўсёй краіне працягваюцца пратэсты супраць вынікаў выбараў і ў адказ на гвалт сілавікоў у розных формах. Найбольш масавыя з іх адбываюцца ў выглядзе штонядзельных маршаў.

Беларускае Радыё Рацыя