Колькасць вакансій на Берасцейшчыне павялічылася ў два разы



Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя, прадстаўленыя камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва абласнога выканкама. Цэнтр занятасці можа ўладкаваць звыш шасці тысяч чалавек, прыкладна такая ж колькасць афіцыйных беспрацоўных.

„Колькасць людзей, якая не мае працы і колькасць вакансій адначасова павялічыліся, але гэта не значыць, што палепшылася якасць жыцця”, – звярнуў увагу юрыст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:

– Гэта звязана з тым, што да ўвядзення дэкрэта аб дармаедстве многія не рэгістраваліся, працавалі і падаткі не плацілі. А калі яны падумалі, што ім усё ж давядзецца, іх дастануць, выклікаюць у падатковую, запатрабуюць заплаціць, таму яны зарэгістраваліся цяпер.

З пачатку года цэнтр занятасці ўладкаваў на працу звыш чатырнаццаці тысяч берасцейцаў, з якіх больш за дзевяць тысяч былі безпрацоўнымі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце