Колькасць ВІЧ-інфікаваных на Гарадзеншчыне расце



На працягу 2016 года ў Гарадзенскай вобласці выяўлена больш за трыццаць выпадкаў ВІЧ-інфекцый. Гэты паказчык з’яўляецца самым нізкім сярод усіх рэгіёнаў краіны. Агульная колькасць выяўленых хворых у Прынёманскім рэгіёне складае амаль 900 чалавек. Цягам шасці апошніх месяцаў колькасць хворых павялічылася на 240.

Гаворыць сябра каардынацыйнага камітэта па ўзаемадзеянню з глабальным фондам ААН Ганна Ткачова:

– Людзі не ўсведамляюць рэальную рызыку. Апошні час менавіта сярэдняе і старэйшае пакаленне найбольш церпіць. Колькасць прыкладаў сярод моладзі ў нас складае менш 2,5-5% ад агульнай колькасці выпадкаў ВІЧ-СНІДу. Калі не будзе паразумення паміж рознымі структурамі нашага грамадства, мы гэтую навалу не адолеем.

Паводле дадзеных Гарадзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, сацыяльны статус ВІЧ-інфіцыраваных складаецца галоўным чынам з трох групаў: гэта асобы без акрэсленай дзейнасці, працоўныя і людзі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя