Колькасць выпадкаў COVID-19 на „Гродна Азот” дасягнула 130 чалавек



На Акцыянерным таварыстве „Гродна Азот” колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса павялічылася да 130 чалавек, пра гэта паведаміла карпаратыўнае выданне прадпрыемства, піша Sputnik.

На „Гродна Азот” каронавірус выяўлены ў 130 работнікаў. З іх 71 лічыцца здаровым, 59 чалавек хварэюць. На працягу апошняга тыдня лік эпізодаў COVID-19 сярод супрацоўнікаў хімічнага гіганта ў некаторыя дні павялічвалася на 10-13 чалавек у суткі.

У параўнанні з 17 чэрвеня колькасць заражаных COVID-19 павялічылася на 11 чалавек.

Пра сітуацыю з каронавірусам прадпрыемства інфармуе з канца красавіка. У канцы траўня колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса павялічылася да 54, з якіх лячэнне праходзілі 32 чалавекі, а 22 лічыліся здаровым.

Фота: sputnik.by