Колькасць выпадкаў COVID-19 павялічылася на 116 за суткі
Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 69.424 (+116 за апошнія суткі), памерла 607 чалавек (+4), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
За мінулыя суткі колькасць новых выпадкаў зноў вырасла — днём раней было выяўлена 105 новых выпадкаў і таксама чатыры смерці.
Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 66.747 пацыентаў (за апошнія суткі 295). Такім чынам, вылечаныя 95% тых, хто захварэў.
Праведзена 1.412.589 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 10.243.
Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку хворых па абласцях і Менску, а таксама пацыентаў, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і тых, якія маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Больш за тры месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы на гэтую тэму.
belapan.by