Колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 70 тыс.
Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 70.110 (+160 за апошнія суткі), памерла 632 чалавекі (+5), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Трэці дзень запар колькасць новых выпадкаў інфікавання расце — днём раней іх было зафіксавана 149, да гэтага — 128 і 84.
Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 68.256 пацыентаў (327 за апошнія суткі). Такім чынам, вылечыліся 97,4% хворых.
Праведзена 1.455.885 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 9.487.
Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку хворых па абласцях і Мінску, а таксама пацыентаў, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Больш за тры месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы на гэтую тэму.
Фота: МН