Колькасць загінулых ад каронавіруса перавысіла 1,5 тысячы чалавек



Ахвярамі каронавіруса ў Кітаі ўжо сталі 1523 чалавекі. Колькасць хворых дасягнула 66 тысяч 400 чалавек, паправіліся 8096 людзей, паведамляе Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР.

За суткі памерлі 143 чалавекі, паправіліся 373, выяўлена новых захварэлых 2 тысячы 600 чалавек. Сярод кітайскіх рэгіёнаў першае месца па колькасці захварэлых займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе першапачаткова і была зарэгістравана ўспышка новага віруса. Зараз там больш за 54 тысячы інфікаваных, 1457 чалавек памерлі, 4774 змаглі справіцца з вірусам.

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што новым каронавірусам можа захварэць да 2/3 насельніцтва Зямлі. Такі прагноз выказаў вірусолаг Айра Ланджыні, які адсочвае сітуацыю з распаўсюдам віруса ў Кітаі. На яго думку кожны чалавек, хто заразіўся вірусам, перадае інфекцыю яшчэ двум-тром іншым. Распаўсюд хваробы адсачыць складана, бо да гэтага часу няма тэстаў, якія дазваляюць хутка выявіць захворванне, а ў некаторых людзей яно працякае даволі лёгка.

Беларускае Радыё Рацыя