Колькасць захварэўшых у Беларусі пайшла на спад?
Упершыню за месяц афіцыйная колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 у Беларусі апусцілася ніжэй за 900 выпадкаў. За дзень афіцыйная лічба складае 897 чалавек.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
У некаторых медустановах Менску з’явіцца бясплатны Wi-Fi.
Новая схема рассаджвання пасажыраў у цягніках беларускай чыгункі з улікам умоў пандэміі будзе дзейнічаць да 1 ліпеня. У вагонах з месцамі для сядзення ў шэрагу на два месцы пасажыр будзе сядзець ля вакна.
З пачатку траўня павысіўся сярэдні ўзровень аўтамабільных затораў у Менску, што можа сведчыць аб зніжэнні ўзроўню самаізаляцыі. Аднак транспартная актыўнасць дадаткова слугуе індыкатарам і эканамічнай актыўнасці. Пры гэтым з-за пандэміі страхавы рынак Менску і краіны прасеў па ўсім відах транспартнага страхавання.
Менскі гарадскі цэнтр нерухомасці прадставіў 70 суб`ектам гаспадарання адтэрміноўку выплаты арэнднай платы.
Візавы цэнтр Вялікабрытаніі ў Менску ўзнаўляе працу з 1 чэрвеня, разам з усімі падраздзяленнямі па ўсім свеце.
Міністэрства ўнутраных спраў зафіксавала, што эпідэмія знізіла колькасць нарказлачынстваў ў Беларусі на 30%.
Беларускае Радыё Рацыя