Колькі «бюджэтнікаў» прымуць ВНУ?
Сёлета ў Беларусі за дзяржаўны кошт пачнуць вучобу больш за 27 тысяч студэнтаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.
– У дзяржаўныя установы вышэйшай адукацыі пакуль прынята на бюджэтную аснову крыху больш за 27 тысяч чалавек. У сельскагаспадарчых ВНУ яшчэ будзе праходзіць прыём дакументаў на завочную форму адукацыі.
Пасля асноўнага набору ў вышэйшых навучальных установах Беларусі засталося 112 вакантных месцаў, на якія аб’яўлены дадатковы набор на тых жа ўмовах.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота euroradio.fm
