Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу?
Ад 50 да больш чым 500 беларускіх рублёў гатовыя выдаткаваць берасцейцы для падрыхтоўкі свайго дзіцяці, што наведалі школьны кірмаш. Кожныя выходныя на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкая можна набыць пісьмовыя прыналежнасці, канцылярскія тавары, школьную форму, абутак, заплечнікі. Гандляры распавялі пра тое, як выглядае пакупніцкая здольнасць:
– Прадаём заплечнікі. Напрыклад, для першакласніка самыя танныя каштуюць 12-14 рублёў, сярэдняй якасці – ужо 20 рублёў, добрай якасці (швейцарскія) – 30 рублёў.
– Самыя танныя сшыткі – 15 капеек. Мы іх і больш за ўсё прадалі. Прадаваліся сшыткі і за 22 капейкі – гэта сярэдняя цана. Дзённікі бяруць з цвёрдай вокладкай, хоць з мяккай – таннейшыя.
Наведаць бліжэйшы школьны кірмаш можна 26 і 27 жніўня ў Берасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота virtualbrest.by