Колькі хворых каронавірусам на Берасцейшчыне ?



Дадзеныя па колькасці хворых на каронавірус у Берасцейскай вобласці не абнаўляюцца.

На сайце рэгіянальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, які павінен быў публікаваць інфармацыю, змешчаныя выключна рэкамендацыі і меры прафілактыкі без канкрэтыкі:

– Вядома толькі лічба тых, хто зараз са станоўчым тэстам знаходзіцца ў Берасцейскай абласной лякарні -гэта трыццаць сем чалавек. Установа з’яўляецца цэнтральным месцам, дзе засяроджваюцца хворыя з пацверджаным дыягназам COVID-19.

Кантакты першага і другога ўзроўняў размеркаваныя па іншым установам аховы здароўя або проста знаходзяцца на самаізаляцыі. Таксама агучваецца лічба асобаў, якія хворыя на пнеўманію — іх зарэгістравана больш за сотню. Пазітыўным момантам стала тое, што ў цэнтральнай гарадской лякарні пакуль дастаткова ложкаў, ёсць яшчэ каля 400 месцаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце