Колькі хворых каронавірусам на Берасцейшчыне?



Эпідэміёлагі Берасцейскай вобласці па-ранейшаму трымаюць лічбы хворых каронавірусам у таямніцы.

Берасцейшчына выйдзе фактычна апошняй з эпідэміі з усіх рэгіёнаў, заявіў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Стала вядома пра закрыццё кругласуткавай аптэкі па прычыне каронавіруса, якая працавала па праспекце Машэрава ў Берасці. На аб’еце толькі вісіць аб’ява, што ён часова спыніў сваю дзейнасць.

Працаўнікі аптэкі, як патлумачыла яе кіраўніцтва ў мясцовых сродках масавай інфармацыі, з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню па COVID-19. Таму яны вымушаны былі зысці на самаізаляцыю да атрымання вынікаў тэстаў.

Таксама ў абласным цэнтры за апошнія дні з’явіліся экспрэс-тэсты. Але прайсці пакуль іх могуць выключна кантакты першага ўзроўню. Усе жадаючыя на платнай аснове на дадзены момант не маюць магчымасці зрабіць тэставанне.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце