Колькі хворых каронавірусам на Берасцейшчыне?
Ад трыццаці да пяцідзесяці тысяч. Столькі новых выпадкаў COVID-19 магло б быць на Берасцейшчыне за апошнія тры месяцы.
З агульнай статыстыкі вядома толькі пра некалькі соцень выпадкаў штодня ў вобласці:
У дзень па краіне рэгіструецца да двух тысяч выпадкаў хворых. У Берасцейскай вобласці атрымліваецца мінімум шостая частка — каля трох соцень асоб маюць станоўчы тэст на COVID-19. Калі скласці ўсе гэтыя лічбы, то ў месяц атрымаецца да дзесяці тысяч выпадкаў на вобласць.
Пры гэтым каля 80 працэнтаў асобаў згодна афіцыйнай статыстыцы ўжо вылечыліся ад каронавіруса. То бок адначасова хварэюць на „ковід” у вобласці ад тысячы да двух тысяч чалавек у залежнасці ад ступені цяжкасці. Як вядома, у лякарні кладуць пераважна з цяжкімі выпадкамі — пнеўманіямі. Астатнія знаходзяцца на ізаляцыі ў хатніх умовах.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце