Колькі ў Беларусі палітвязняў?
1442 – такая колькасць палітвязняў зафіксаваная ў Беларусі.
Яны трымаецца прыкладна на аднолькавым узроўні цягам некалькіх месяцаў, паколькі праваабаронцы прызнаюць новых фігурантаў крымінальных палітычна матываваных спраў палітвязнямі, а ў той жа час хтосьці выходзіць на волю ў сувязі з заканчэннем адбытага тэрміна пакарання, – распавёў юрыст праваабарончага цэнтра „Вясна” Павел Сапелка:
– Ва ўладаў стаўленне да тых, хто рэалізоўвае свае правы, у тым ліку права на мірны сход і свабоду выражэння думак, гэтыя людзі па-ранейшаму затрымліваюцца, асуджаюцца, часта змяшчаюцца ў месцы пазбаўлення волі. Таксама асуджаюцца ўдзельнікі нефармальных аб’яднанняў, хто звязваўся з рознага кшталту пратэснымі тэлеграм-каналамі і гэтак далей.
Сярод палітвязняў і так званых экстрэмістаў у Беларусі цяпер знаходзяцца блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцый пратэсту. Усе яны маюць ці мелі прысуды з хіміяй ці з накіраваннем у калонію.
Беларускае Радыё Рацыя