Колькі ў Беларусі жыве ветэранаў вайны?



Стала вядома, колькі ў Беларусі жыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На 1 красавіка іх было 6250 чалавек, у тым ліку два Героі Савецкага Саюза (ім 95 і 102 гады). Падкрэсліваецца, што гэта людзі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Чатыры гады таму ветэранаў вайны налічвалася больш за 17 тысяч.

Больш за 15 тысяч беларусаў з’яўляюцца грамадзянамі, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. У асноўным яны былі вязнямі канцлагераў, турмаў, гета.

Фота БелТА