Колькі выпадкаў COVID-19 на Берасцейшчыне?
Прыкладна пяць тысяч хворых на каронавірус можа быць цягам трох-чатырох дзён на Берасцейшчыне. Дадзеныя па COVID-19 у Берасцейскай вобласці не абнаўляюцца з сярэдзіны месяца:
– Апошняя лічба, што была агучаная прыкладна 15 траўня, — звыш трох тысяч заражаных каронавіруснай інфекцыяй. Калі лічыць дынаміку, якая захоўвалася на папярэднім тыдні, то штодня дадаецца прыблізна па 150 выпадкаў. Такім чынам, сёння, 23 траўня, маем ад 4300 да 4500 станоўчых тэстаў COVID-19.
З апошніх дадзеных стала вядома, што афіцыйна ў Драгічыне крыху больш за тры дзясяткі хворых на каронавірус. Інфармацыя для незалежных медыя ў раёнах па-ранейшаму не агучваецца.
Таксама пад Кобрынем у Доме міласэрнасці некалькі дзясяткаў чалавек захварэлі на каронавірус. Сярод іх як пастаяльцы, так і працаўнікі. Адміністрацыя ўстановы просіць валанцёрскай дапамогі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота БелТА