Колькі выпадкаў COVID-19 на Берасцейшчыне насамрэч?



На Берасцейшчыне, як і па ўсёй краіне, заніжаецца колькасць выпадкаў COVID-19.

Людзям напрост не пішу ў захворванні каронавірусная інфекцыя, а таксама пры адсутнасці тэмпературы не робяць тэстаў, — распавёў берасцейскі блогер, сябра Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан:

– Як кажа знаёмая, ім адмовілі ў тэсце таму, што г сябе добра адчувае. Сказалі: „Калі вам будзе вельмі дрэнна, тады зробім тэст”. Людзям робяць адзін тэст, калі ёсць, то кажуць, што другі тэст ужо рабіць не будуць: „10-ць дзён пасядзіце дома і гуляйце”.

Статыстыка па каронавірускай інфекцыі па Берасцейскай вобласці ўвогуле не публікуецца. Яна даступная толькі па рэспубліцы, афіцыйна — штодня каля паўтары тысячы новых выпадкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце