Колькі выпадкаў каронавіруса на Берасцейшчыне насамрэч?



Ад 3300 да 3500 выпадкаў каронавіруса на Берасцейшчыне за апошнія дні.

Такім чынам магла б мяняцца статыстыка, калі б штодня агучваліся новыя дадзеныя ў рэгіёне:

– У сродках масавай інфармацыі па-ранейшаму толькі фрагментарна даюцца дадзены пра колькасць станоўчых тэстаў на СOVID-19. У прэсе з’явіўся артыкул, у якім гаворыцца фактычна пра 600 хворых на пнеўманію ў Берасці, але ніводнага слова пра каронавірусную інфекцыю. Гаворка ідзе таксама пра перапрафіляванне ўстановаў аховы здароўя пад хворых з пнеўманіяй.

У Берасцейскай вобласці ёсць магчымасць забеспечыць каля 6 тысяч ложкаў для інфікаваных на каронавірус. Зыходзячы з таго, што палова ўжо занятая, а колькаць хворых павялічваецца прыкладна на 100% штотыдзень, то месцы скончацца праз тыдзень-паўтара. Таму зараз паўстае вострае пытанне перапрафілявання іншых установаў для шпіталізацыі тых, хто мае станоўчы тэст на COVID-19.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце