Колькі выпадкаў каронавіруса ў Берасцейскай вобласці?



Старшыня абласнога выканкама Анатоль Ліс, які наведаў сёння Берасцейскую абласную дзіцячую бальніцу, адзначыў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў галіне кантраляваная, рэзкіх усплёскаў няма, паведамляе sb.by.

“Сёння 222 чалавекі пад наглядам у стацыянарах, галоўным чынам у інфекцыйным аддзяленні Берасцейскай абласной клінічнай бальніцы, каронавірус пацверджаны ў 41 чалавека з іх, больш за ўсё ў Лунінецкім раёне — 26, у Берасці — 6. Больш за 5 тысяч абследаваны”, – распавёў кіраўнік вобласці. Аднак раніцай Мінздароўя паведамляла, што ў Берасцейскай вобласці шпіталізаваныя 17 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: СБ