Колькі замбаваных беларусаў?



Некаторая частка беларусаў, замбаваная тэлебачаннем, у сваіх развагах наконт падзей ва Украіне выглядае не лепш за расейцаў. Акрамя ілжывых расейскіх і беларускіх тэлеканалаў ім у гэтым дапамагаюць праваслаўныя прыходы расейкага патрыярхата.

Наіўныя, з невысокай адукацыяй беларусы не паверылі, што масавыя зверскія забойствы ўкраінцаў маглі зрабіць расейскія вайскоўцы, кажа жыхарка Баранавіч Святлана:

– Гэтыя вось гарады, дзе адбываліся ўсе гэтыя бясчынствы, якія прыпісваюць расейскай арміі, хутчэй за ўсё, гэта найміты, якіх Зяленскі набраў і імі кіруе.

Іншага меркавання на трагедыю ў Бучы беларусы раяць сваім супляменнікам адмовіцца ад тэлевізараў і ўключыць мазгі. Паводле жыхаркі Бярозы Ганны, праўду ад хлусні вельмі лёгка адрозніць:

 Зяленскі вынес гэта на ААН. Ён жа сказаў „мяжа адкрыта” і запрасіў усіх журналістаў, экспертаў – прыязджайце, даследуйце целы, будзьце там. Няхай Пуцін так што-небудзь адкрые. Як даведацца, з якога боку хлусяць? З  таго боку, дзе ўсім закрываюць раты. Вось з таго боку і хлусяць.

Па словах Ганны, хлусня дзяржаўных мас-медыя ўспрымаецца некаторай часткай грамадзян без лішняй праверкі. Дыктатарскі рэжым адвучыў іх думаць і аналізаваць. Так у Беларусі жыць лягчэй і бяспечней.

Беларускае Радыё Рацыя