Коля Лукашэнка адвёз у дом састарэлых 6 тон кавуноў
Каля шасці тон кавуноў з прэзідэнцкага поля прывезлі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы жыхарам падшэфнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, паведамляе БЕЛТА.
Хлопцы разгрузілі частку прывезенага ўраджаю і сфатаграфаваліся на памяць.
Акрамя кавуноў у дом-інтэрнат прывезлі і салодкія падарункі – тарты і пірожныя. У адказ дзяцей напаілі гарбатай.
