«Комсомольская правда» закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі



«Комсомольская правда» закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. Пра гэта паведаміла само расейскае выданне.

“Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, “Комсомольская правда” прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Менску. Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП”, — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што пасля страляніны на Якубоўскага быў заблакаваны сайт выдання, а журналіст „КП” Генадзь Мажэйка быў затрыманы.

Фота: marketing.by