Конкурс для дзяцей ’’Музыка маёй душы’’



 ’’Музыка маёй душы’’ – такі конкурс для дзяцей аб’явіла грамадская арганізацыя Беларускі дзіцячы фонд.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца дзеці, што не маюць бацькоў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, – распавяла дырэктар Берасцейскага аддзялення БДФ Зоя Троцкая:

 – Гэта патрэбна і вельмі важна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Бо гэтае дзіця не можа ўдзельнічаць у конкурсах, якія праводзяцца ў школе, якія праводзяцца ў горадзе. У некаторых выпадках такое дзіця трэба давезці, у некаторых – спансіраваць. Гэтыя конкусы фінансава затратныя.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 23 сакавіка ў Менску. Конкурсная праграма з’яўляецца традыцыйнай і ладзіцца кожны год на розныя тэмы. Адная з галоўных мэтаў – гэта сацыялізацыя дзяцей і інтэграцыя іх у грамадскае жыццё.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце