Конкурс гарадскіх ідэяў Regeneration



Трыццаць з пяцідзесяці — столькі заявак было даслана і потым адабрана ў Берасці ў межах конкурса гарадскіх ідэяў Regeneration.

Цягам жніўня каманды пройдуць навучанне і ўжо ў верасні змогуць прыступіць да рэалізацыі праектаў, — распавёў адзін з галоўных ініцыятараў Дзяніс Трацюк:

– Regeneration – гэта мы, арганізацыя „Дзедзіч” разам з партнёрскімі арганізацыямі Берасця, пры падтрымцы гарадскога выканаўчага камітэту. І таксама ў нас ёсць бізнэс, які зараз па сутнасці можа далучыцца да таго, каб падтрымаць адную з самых лепшых і цікавых ідэй па паляпшэнні нашага любімага Берасця.

 

Як адзначыў Дзяніс Трацюк, з дапамогаю такога конкурса гарадскіх ідэяў актывісты намагаюцца змяніць жыццё рэгіёну і крыху ажывіць пасляэпідымічны час.

Беларускае Радыё Рацыяу