Конкурс на стыпендыю Кіркланда ў Польшчы



Абвешчаны адкрыты конкурс для кандыдатаў на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы ў 2019-2020 навучальным годзе. Пра гэта паведамляцца на вэб-старонцы праграмы.

Падрабязней кажа яе стыпендыят 2012-2013 навучальнага года і юрыст Сяргей Магонаў:

– Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда хутчэй скіравана на людзей, якія распачынаюць сваю прафесійную кар’еру. То бок яны ўжо маюць вышэйшую адукацыю, пэўны досвед у той ці іншай галіне і хочуць удасканаліць свае веды, здабыць польскі досвед у той сферы, дзе яны працуюць. Напрыклад, калі гэта юрысты, то яны могуць азнаёміцца, як працуе судовая ці юрыдычная сістэма ў Польшчы, як працуюць іншыя органы дзяржаўнай адміністрацыі.

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі мусяць быць грамадзянамі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расеі, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана.

Праграма рэалізуецца дзякуючы Польска-Амерыканскаму Фонду Свабоды і Фонду „Лідары пераўтварэнняў”.

Беларускае Радыё Рацыя