Кошт паркоўкі ў цэнтры Менска хочуць павялічыць у 2,5 разы
У Менску паркоўка ў Верхнім горадзе можа падаражэць. Адпаведны праект рашэння Менгарвыканкама праходзіць узгадненне. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер дзяржаўнага аб’яднання «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў.
Ён растлумачыў, што павелічэнне платы за паркоўку ў Верхнім горадзе абумоўлена ўпарадкаваннем там пешаходнай зоны і скарачэннем у сувязі з гэтым парковачных месцаў. У прыватнасці, пад пешаходную зону было прыбрана 70-80 месцаў. Так, першая гадзіна паркоўкі каштуе цяпер 2 рублі, а прапануецца павялічыць тарыф да 5 рублёў.
«Такі тарыф дазволіць забяспечыць 10% вольных месцаў на паркоўцы ў Верхнім горадзе ў час пік», – сказаў галоўны інжынер.
Разам з тым Пётр Пруднікаў заўважыў, што прапанова падвышэння тарыфу на такую велічыню яшчэ ў стадыі разгляду.
«Магчыма, павелічэнне будзе на меншую суму – да 3 рублёў за гадзіну, напрыклад,» – дадаў ён.
Пры рэканструкцыі парковак у Верхнім горадзе ў звязку з дэнамінацыяй былі замененыя аўтаматычныя касы па прыёме платы за паркоўку. Цяпер яны дазваляюць прымаць плату папяровымі грашыма ўзору 2009 года, манетамі і банкаўскай картай; выдаюць здачу манетамі і папяровымі грашыма.
Паводле auto.onliner.by