Кошты за платнае навучанне рэзка ўзраслі
Беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы апублікавалі расцэнкі на навучанне. Найбольш дорага будзе каштаваць навучанне бізнес-адміністраванню ў БДУ – амаль 41,5 мільёны “старых” рублёў за год – пішуць naviny.by. Таксама сярод самых дарагіх – “правазнаўства”, “эканамічнае права” і “міжнароднае права”. Кошт перавышае 26 мільёнаў.
А самая нізкая цана – за навучанне на першым курсе БДУ па спецыяльнасці “тэалогія” – 9 мільёнаў у “старых” рублях.
Для параўнання: у мінулым годзе кошт навучання вагаўся ад 7,5 – да амаль 25 мільёнаў рублёў.