Кожны беларус можа сабе дазволіць адпачынак, які прывядзе да перамогі
Некаторыя беларусы жывуць зараз з пытаннем: што рабіць, каб пазбавіцца ад жорсткага дыктатара, які сілавымі метадамі завалодаў уладай? Беларускі ўцякач Васіль Хадневіч лічыць, што дэмакратычныя змены мірным шляхам могуць адбыцца толькі праз агульнарэспубліканскую адмову выйсці на працу не пазней 20 жніўня і да 17 верасня. Гэтага часу хопіць для перамогі над хунтай, якая знішчае беларусаў і Беларусь.
Кажа Васіль Хадневіч:
– Я хачу звярнуцца да ўсяго беларускага народу. У нас у Беларусі ёсць старадаўні звычай, ён называецца “талака”. Рух людзей, якія хочуць вырашыць якую-небудзь праблему. Я прапаную аб’явіць талаку з 20 жніўня гэтага года. І талака павінна працягвацца да 17 верасня гэтага ж года. Мы цяпер запасімся прадуктамі, неабходнымі рэчамі. І 20 увечары спакойна ўсё гэта грузім у аўтамабіль, калі ў вас ёсць аўтамабіль. Бяром з сабой сяброў, сям’ю і едзем у лес на адпачынак.
Паводле Хадневіча, менавіта 20 жніўня патрэбна пакінуць працу, пакуль цяпло і прырода будзе нам спрыяць. Кожны беларус можа сабе дазволіць адпачынак, які прывядзе да перамогі над рэжымам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя