Кожны дзень на Берасцейшчыне затрымоўваюць па некалькі дзясяткаў чалавек



Пераслед у выглядзе вобшукаў, арыштаў і штрафаў прымяняюць у адносінах да мірных пратэстоўцаў прадстаўнікі ўлады на Берасцейшчыне.

Кожны тыдзень тут затрымоўваюць па некалькі дзясяткаў чалавек, а таксама заводзяць справы за мінулыя акцыі, — распавялі пацярпелыя:

– Самым памятным днём была першая нядзеля пасля выбараў. Тады на плошчы ў Берасці сабралася па розных ацэнках ад 20 да 30 тысячаў чалавек. У нейкі момант усе вырашылі пайсці да ІЧУ, патрабаваць вызваленне затрыманых. Палова людзей засталася каля ІЧУ патрабаваць вызвалення людзей. А другая палова пайшла маршам праз горад. Гэта было вельмі шмат людзей. Гэта было неверагоднае відовішча. Нічога падобнага раней Берасце не бачыла.

На дадзены момант лічба пацярпелых у Берасцейскай вобласці можа перавышаць чатыры тысячы чалавек. Але звесткі далёка не ўсіх асобаў вядомыя праваабаронцам.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота b-g.by