Кожны пяты пенсіянер – атрымлівае ільготную пенсію
Кожны пяты жыхар Беларусі сталага веку атрымлівае ільготную пенсію. Перад усім – гэта былыя супрацоўнікі міліцыі, вайскоўцы, супрацоўнікі КДБ і іншых сілавых ведамстваў. У меншай ступені да гэтай катэгорыі належаць працоўныя са шкодных вытворчасцяў ці пенсіянеры па стану здароўя. Агульная колькасць людзей пенсійнага ўзросту ў Беларусі складае два з паловай мільёны чалавек, што па словах супрацоўніцы навукова-даследчага інстытута працы Яніны Ладышавай, не можа не выклікаць занепакоенасць уладаў:
– Усё складаней зарабляць грошы, якія паступаюць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Атрымліваць можам тую пенсію, якую заробяць для нас людзі, якія зараз працуюць. Чым больш пенсіянераў даводзіцца на працуючых, тым меншы памер пенсіі можа быць выдаткаваны для цяперашніх пенсіянераў.
Сёння ў Беларусі на тысячу працуючых грамадзян прыходзіцца амаль 500 чалавек старэйшых за працаздольны ўзрост. Яшчэ пяць гадоў таму гэтая лічба не перавышала 366 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя