Кожныя 9 секунд беларус здзяйсняе правапарушэнне



Колькасць зафіксаваных у 2016 годзе правапарушэнняў склала 3,6 мільёна.

кайданкі

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала статыстыку пра колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, зарэгістраваных у 2016 годзе ў Беларусі.

Колькасць зафіксаваных правапарушэнняў склала 3,6 мільёна — пратаколы складаліся кожныя дзевяць секунд.

Сярод самых „папулярных” узгадваюцца наступныя парушэнні:

перавышэньне хуткасці — 1,37 мільёна выпадкаў, распіццё алкаголю — 301 тысяча, дробнае хуліганства — 99 тысяч.

Злачынстваў летась было зарэгістравана 93 тысячы. Самыя частыя з іх: крадзеж — 37,1 тысячы, наркотыкі — 6,5 тысячы, махлярства — 4,8 тысячы, хуліганства — 4,1 тысячы.

nn.by