«Краіна для жыцця» запусціла фонд для дапамогі валанцёрам і актывістам
Фонд «Краіна для жыцця» пачаў працу з дапамогай валанцёрам і актывістам «пры падтрымцы Сяргея і Святланы Ціханоўскіх». Фінансавай падтрымкай забяспечаць і сем’і зняволеных, піша тэлеграм-канал фонду.
У фондзе адзначылі, што яго супрацоўнікі надаюць асаблівую ўвагу падтрымцы не толькі валанцёраў і актывістаў, але і накіруюць сродкі іх сем’ям і дзецям, «бо многія дзеці не бачаць кагосьці з бацькоў ужо некалькі месяцаў».
Ініцыятыва абяцае ўсебаковую дапамогу беларусам, якія апынуліся ў складаным матэрыяльным становішчы ў сувязі з удзелам у пратэставай дзейнасці супраць дыктатуры. Матэрыяльную дапамогу абяцаюць і для сямей арыштаваных валанцёраў, актывістаў і палітзняволеных.
Агулам фонд «Краіна для жыцця» вызначыў пяць накірункаў дапамогі. Гэта грашовая падтрымка валанцёраў, актывістаў і іх сям’яў, дапамога пры паступленні ў замежныя ВНУ, візавая падтрымка, перадачы і лісты ў месцы зняволення, аплата штрафаў і паслуг адвакатаў пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя