Крама «Князь Вітаўт» у Берасці: тавар не вярнулі, штрафы выплачаныя
Тавар так і не вярнулі, але ўсе штрафы ўжо выплачаныя. Такую сітуацыю зараз маюць прадстаўнікі крамы «Князь Вітаўт» у Берасці.
У афлайн і анлайн фармаце яна не працуе ўжо больш за паўгода, – распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniaz.by Алег Чапараў:
– Зараз галоўная навіна на сённяшні дзень, гэта тое, што судовым прыставам мы ўсё ж такі павыплачвалі ўсе штрафы. Ну, не самі павыплачвалі, асноўную частку яны знялі з нашага рахунку ў банку. І гэта былі грошы банка, крэдытныя грошы. Астатнюю частку прыйшлося даплаціць самім. Наклалі забарону на мой аўтамабіль.
Штраф для крамы «Князь Вітаўт» складаў прыкладна 6 тысяч рублёў. Канфіскавалі бел-чырвона-белую сімволіку і адзенне.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце