«Крамбамбуля» сплоціць штраф за фанатаў з бел-чырвона-белым сцягам
Удзельнікі калектыву “Крамбамбуля” вырашылі дапамагчы Івану Лісаўцу і Змітру Навуменку.
Хлопцаў пакаралі штрафамі ў памеры 10 базавых велічыняў за тое, што яны разгарнулі падчас выступу «Крамбамбулі» на фестывалі «Хмяльноў» у Менску бел-чырвона-белы-сцяг. Пра гэта музыкі напісалі ў Facebook’у.
Нагадаем, што Івана Лісаўца і Дзмітрыя Навуменку 5-га жніўня затрымалі і абвінавацілі ў «дробным хуліганстве».
Беларускае Радыё Рацыя