Крамы мінімаркет Еўраопта крочаць у вялікія вёскі
Крамы мінімаркет Еўраопта крочаць у вялікія вёскі. Адна з першых такіх крам нядаўна адкрылася ў аграгарадку Першамайскае Бярозаўскага раёна. Вяскоўцы паставіліся да крамы прыязна, але маюць свае крытычныя заўвагі. Дырэктар крамы Святлана Корган лічыць, што мінімаркет набірае папулярнасць і з часам сябе апраўдае:
— Працуем мы. Як мне падаецца, удала. Людзей многа, тавары увесь час мяняюцца, падвозяцца. Запатрабаваны.
Вяскоўцы паставіліся да крамы прыязна, але жадаюць, каб і ў вёсцы іх мінімаркет Еўраопта быў не горшы, чым у Бярозе. І хочуць, каб уладальнікі крамы прыслухаліся да іх крытычных заўваг:
— Падыдзеш да таго будынка, дык від які: залёны дах, пакрыты імхом. Франтоны чорны. Там цесна, дык навошта той вугаль туды везці? Прадукты, а не вугаль.
— Можна было б крыху паболей гародніны. Мне не падабаецца, што рана закрываецца.
Крама Еўраопт даволі паспяховае гандлёвае прадпрыемства. Людзі са ўсяго раёна аддаюць перавагу менавіта гэтай краме па параўнанню з дзяржаўнымі спажывецкага таварыства. Жыхары раёна задаволены, што ў іх ёсць выбар.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя