Крамы сэканд-хэнд набіраюць папулярнасць у Берасці



Па дадзеных інтэрнэт пошукавікаў у Берасці працуюць не менш за трыццаць крамаў secondhand. «І гэтая лічба расце», запэўніваюць сталыя кліенты такіх крамаў і выказваюць сваю версію чаму secondhand становіцца папулярным:

Я лепш сабе кофтачку куплю за 5-10 рублёў чым у суседняй краме за 150. Гэта па-першае, а па-другое тут можна знайсці вельмі цікавыя мадэлі.

РР: А вы сталы кліент сэканд-хэнда?

Так. Я напэўна ўжо гадоў дваццаць наведваю сэканд-хэнды. Практычна ўсё, што на мне ёсць — гэта сэканд-хэнд.

РР: А можа вы заўважылі, ці становіцца такіх крамаў больш з года ў год?

Больш.

РР: А як вы думаеце, з чым гэта звязана?

З эканамічным станам нашага насельніцтва.

Як выявіла апытанне на вуліцы, берасцейцы купляюць як ужываныя так і новыя рэчы, а некаторыя нават шыюць вопратку па замове. Пераважная большасць зазначыла што прывабнасць крамаў secondhand звязана з коштам. Ёсць і тыя, хто ніколі не заходзіць у крамы патрыманых рэчаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце