Краязнаўчая знаходка ў Гомелі



У Гомелі знойдзеная невядомая царква, у будынку якой дзесяцігоддзямі выраблялі мэблю. Пабудаваная ў раёне Залінія да 1917 года Брацкая царква імя Дзімітрыя Салунскага так і не выкарыстоўвалася вернікамі праз бальшавіцкі пераварот і ганенні на царкву. Пабудова апынулася на тэрыторыі сталярнай арцелі, якая потым стала мэблевай фабрыкай “Прагрэс”. Знайсці царкву дапамаглі ўспаміны старажылаў і праца архівістаў. Краязнаўца Андрэй Скідан гаворыць, што ў нейкай ступені можна казаць пра краязнаўчую сенсацыю ў Гомелі.

Заставалася толькі адно — праверыць. Андрэй Ананьеў зайшоў на тэрыторыю фабрыкі, сфатаграфаваў гэты корпус. І ён сапраўды даў адназначнае заключэнне, што гэты будынак дарэвалюцыйны. Гэта і праёмы вокнаў, і некаторыя захаваныя дэкаратыўныя элементы, і шэраг розных прыкмет – усё гэта дазволіла сцвярджаць, што гэта дарэвалюцыйны будынак, а значыць яго можна суаднесці з царкоўным.

Паводле Андрэя Скідана, неабыякавай грамадскасці варта выпрацаваць стратэгію аб наданні будынку царквы статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота nikolsky.by