Краязнаўчы квэст распрацавалі прадстаўнікі музею Камянецкая вежа



У ім будуць змешчаныя адмысловыя заданні на тэму гісторыі гораду. Квэст плануецца надрукаваць у выглядзе буклету.

Загадчык філіялу берасцейскага краязнаўчага музею Камянецкая вежа Таццяна Казулька распавяла пра механізмы квэсту:

Выбіраецца дзве групы, ці адна група. Гэта могуць быць школьнікі, могуць быць дарослыя людзі. Ім даецца 15 пытанняў, яны іх вывучаюць уважліва і павінны адказаць, а для таго каб адказаць, яны павінны ведаць гісторыю горада альбо з ёй пазнаёміцца, бо да кожнага пытання мы даем інфармацыю.

Працягласць квэсту – паўтары – дзве гадзіны. Мэтаваю аўдыторыяй краязнаўчай гульні стануць шкаляры старэйшага ўзросту, а таксама дарослыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Камянец