Краязнаўца Лявон Карповіч аштрафаваны на 30 базавых



Беларускага краязнаўца, філатэліста і грамадскага актывіста Лявона Карповіча з мястэчка Луна, аштрафавалі напярэдадні на 30 базавых велічынь.

Такое рашэнне прыняў Мастоўскі раённы суд. Адміністрацыйная справа разглядалася цягам двух гадзін. Лявон Карповіч даводзіў сваю невінаватасць, але суддзя Валерый Цыбульскі не ўлічыў яго юрыдычныя аргументы.

Нагадаем, што Карповіча затрымалі міліцыянты 25 сакавіка за тое, што на яго доме вісеў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня Волі. Быў праведзены ператрус і забраныя многія асабістыя рэчы Лявона Карповіча. Самога пенсіянера завезлі ў Мастоўскі РАУС, дзе склалі пратакол нібыта за праведзены пікет, пасля чаго адпусцілі да суда.

Беларускае Радыё Рацыя