Краязнавец: Беларускі турызм патрабуе адпаведнай інфаструктуры
Сёлета завяршаецца Дзяржаўная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся. У яе межах асаблівая ўвага надавалася развіццю турызму. Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што шмат зроблена для папулярызацыі Палесся, але шэраг простых праблем, якія вельмі адчувальныя, засталіся невырашанымі:
– Заўсёды праблема для замежнага турыста – паесьці. Праблема харчавання – гэта кухня, гэта культура абслугоўвання. Больш за ўсё – гэта недахоп культуры абслугоўвання. Калі вечарам пайсці пасядзець у кавярню – то там грахоча музыка. У нас няма нармальнага месца, дзе можна ціха пасядзець. На Піншчыне сёння інуе галоўным чынам настальгічны турызм, то бок людзі сюды прыязджаюць тыя, у якіх тут былі карані.
Задзейнічаныя ў рэалізацыі праграмы арганізацыі і ўстановы пачынаюць падводзіць вынікі пяцігадовай дзейнасці, але спадзяюцца, што ўрад краіны працягне праграму яшчэ на нейкі тэрмін.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя