“Крэатыў” ад Слонімскага ГУП ЖКГ



У Слоніме жыхары шматпавярховак нядаўна ўбачылі на кожным пад’ездзе расклеены вось такія ўлёткі. Спачатку слонімцы не зразумелі, думалі, што іх нехта кліча на мітынгі ці на пікеты, расклейваючы падобныя ўлёткі. Аказалі не. Гэта кіраўніцтва Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыдумала такі “крэатыў”.

Калі слонімцы разабраліся ў чым справа – па горадзе пачалі хадзіць розныя чуткі пра падобныя ўлёткі, якія ў многіх гараджан проста выклікаюць смех. Асабліва сам малюнак, на якім, як кажуць слонімцы, намаляваны мужык, падобны на старшыню Слонімскага райвыканкама, які, нібыта, і пытаецца: “А ты заплаціў за камунальныя паслугі?!”.

Праўда, гэтыя ўлёткі паціху дворнікі ўжо пачалі зрываць, але на многіх пад’ездах дамоў яны ўсё ж яшчэ прыцягваюць вока.

78AF52B789611A35DF787565CE9D71521B7A150BD907FDCAB3pimgpsh_fullsize_distr

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара