Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь
„Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь” – сустрэча пад такой назвай адбылася ў Берасці. У канферэнц-зале гатэлю „Эрмітаж” эксперты абмеркавалі магчымасці і прычыны, па якіх варта праводзіць рэформы ў краіне, – распавёў віцэ-прэзідэнт CASE Belarus Алесь Аляхновіч:
– Мы прыехалі, каб тлумачыць коратка і на простай мове, чаму важна праводзіць эканамічныя рэформы ў Беларусі. Чаму не варта баяцца. І чаму кошт стрымлівання ці адкладання гэтых рэформаў насамрэч яшчэ большы, чым кошт правядзення рэформ. Чаму варта даганяць, каб развівацца хутчэй, чым астатнія краіны ў нашым рэгіёне, каб нашая моладзь не мусіла з’язджаць за мяжу, каб там вучыцца, працаваць і там рэалізоўваць свой патэнцыял.
Асноўнымі арганізатарамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі Цэнтру новых ідэй. Да ўдзелу далучыліся таксама госці з польскага і ўкраінскага боку.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце