„Кропка“ — беларуская прастора ў Тбілісі

Настольныя гульні для ўсёй сям’і, калядны кірмаш, Творчыя вячоркі, Мова-Нанова, Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу, заняткі польскай мовы. І гэта далёка не ўсе актыўнасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Грузіі ў межах прасторы для беларускай грамадзянскай супольнасці Кропка, – распавяла сузаснавальніца «Кропцы» у Тбілісі спадарыня Валерыя:
— Кропка – гэта беларуская прастора ў Тбілісі для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, а таксама ўсіх актыўных беларусаў, што цяпер у Грузіі, канкрэтна ў Тбілісі. Днём прастора працуе як coworking: сюды можна прыйсці, папрацаваць, зладзіць нейкую сустрэчу.
Месца сустрэчы беларусаў у Тбілісі – 500 метраў ад плошчы Свабоды. Пасля запаўнення фармуляра да кожнага з мерапрыемстваў адрас дасылаецца ўсім зарэгістраваным удзельнікам.
Беларускае Радыё Рацыя
