“Круглы стол” да Дня беларускага пісьменства і друку



У Слоніме 2 жніўня запланаваны “круглы стол” з удзелам актыва грамадскіх аб’яднанняў.

Ён будзе прысвечаны пытанням правядзення ў Слоніме Дня беларускага пісьменства і друку і святочным мерапрыемствам з нагоды 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Гарадзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі кіраўніцы слонімскага грамадскага аб’яднання ўстойлівага развіцця “Мінолс” Валянціне Бераснявай.

Справа ў тым, што яшчэ ў траўні бягучага года тая ж Валянціна Бераснява звярнулася ў Слонімскі райвыканкам разам з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый абмеркаваць праблемы Слонімшчыны і пошукі шляхоў іх вырашэння ў фармаце “круглага стала”. Але адказ ад намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслава Гяршгорына на прапанову спадарыні Бераснявай з’яўляўся толькі звычайнай адпіскай пра дзейнасць савета па развіцці прадпрымальніцтва. Тады Валянціна Бераснява звярнулася ў Гарадзенскі аблвыканкам, скуль і атрымала адказ з ідэалагічнага аддзела наконт правядзення “круглага стала”.

Беларускае Радыё Рацыя