Круглы стол па праблемах гомельскіх ІП



Аб’яднаная грамадзянская партыя правяла круглы стол па праблемах гомельскіх прадпрымальнікаў. На сустрэчу, арганізаваную АГП і аналітычным цэнтрам „Стратэгія”, прыйшлі прадстаўнікі дробнага бізнесу Гомеля, якія сутыкнуліся з наймаштабнейшым крызісам за апошнія дзесяцігоддзі. Прадпрымальнік Уладзімір Няпомняшчых заўважае, што з-за неспрыяльных умоваў і дзікунскага заканадаўства гомельскія прадпрымальнікі масава сыходзяць з бізнесу.

– Людзі з’язджаюць у Расею. Я ведаю, што ў Клінцах адкрываюць кропкі. Многія закрываюцца. А многія працуюць, шчыра кажучы, на свой страх і рызыку, спадзяючыся, што пранясе. Яны не разумеюць, што сёння, напрыклад, яны зарабілі, але прыйдзе час, калі гэтыя заробленыя грошы, якія яны паказалі, у іх канфіскуюць, ды яшчэ штрафы будуць.

06bbd2c3c523631602e8c9b20a072f31_XLЭксперт Цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук заўважае, што прадпрымальнікі з усёй Беларусі маюць прыблізна аднолькавыя праблемы. Але перад гомельскімі бізнесоўцамі паўстаюць дадатковыя складанасці.

– Тут няма сутыкнення з Польшчай і Літвой. Таму, я лічу, тут яшчэ цяжэй рабіць нейкія рэчы. У нас яшчэ Чарнобыль ёсць. І ўсе гэтыя рэчы, безумоўна, трэба ўлічваць пры падтрымцы прадпрымальніцтва. Патрэбны добры здаровы рэгіянальны нацыяналізм, каб людзі не збягалі ў Расею і не пераязджалі ў Менск.

На Гомельшчыне зарэгістравана каля 27 тысячаў індывідуальных прадпрымальнікаў. Агульны памер паступленняў ад дробнага бізнесу ў бюджэт вобласці складае прыблізна 13%.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота ucpb.org