Круглы стол “Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі”



Круглы стол пад назвай “Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі” пройдзе 31 студзеня ў Менску. Яго арганізуе Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Сярод удзельнікаў – прафесар Георгій Лепін, прадстаўнікі грамадскасці з Астравеччыны і эксперты Беларускай антыядзернай кампаніі, апазіцыйныя палітыкі. Запрошаныя і прадстаўнікі амбасады Літвы – гэта краіна, якая плануе не купляць энергію з беларускай атамнай.

На думку актывіста антыядзернай кампаніі Мікалая Уласевіча, такі крок будзе мець сэнс толькі ў тым выпадку, калі Літву падтрымаюць краіны-суседкі:

– Трэба ўлічваць, што акрамя Літвы ёсць яшчэ і Латвія, ёсць яшчэ і Эстонія, ёсць яшчэ і другія еўрапейскія краіны. І магчыма нейкі гандаль будзе ісці. Але калі сапраўды атрымаецца дамагчыся байкота элетраэнергіі з Астравецкай АЭС еўрапейцамі, то гэта будзе вельмі моцны ўдар. І я вось менавіта так і кажу, што яшчэ трэба праглынуць гэтае будаўніцтва, каб яно нас не пацягнула, скажам так, у нейкую эканамічную бездань.

Падчас круглага стала ў Менску запланавана абмеркаванне захадаў дзеля спынення будаўніцтва Астравецкай АЭС і падпісанне выніковага дакумента. Пачатак у 12:30 па адрасе Шчорса, 1а. Уваход вольны.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя